Books tagged: belarusian electronic book

These results show books which have been specifically tagged with this keyword. You can also try doing a general search for the term "belarusian electronic book" .
You may also limit results to books that contain two tags.
Some content may be filtered out. To view such content, change your filtering option.

Found 43 results

Здані і пачвары Беларусі
Price: $4.40 USD. Words: 19,570. Language: English. Published: December 5, 2016 by kniharnia.by. Categories: Fiction » Fantasy » Paranormal
«Здані і пачвары Беларусі» былі напісаныя Уладзіславам Ахроменкам і Максімам Клімковічам у далёкім ужо 1994 годзе. У 1995 годзе кніжка выйшла ў Беластоку і была падпісаная псеўданімамі «Марцін Юр і Францішак Хлус».
Мосцік над вечнасцю
Price: $4.50 USD. Words: 72,590. Language: Belarusian. Published: December 5, 2016 by kniharnia.by. Categories: Fiction » Historical » General
Тэксты з кнігі часткова друкаваліся ў газетах “Народная Воля” і “Наша Ніва” пад рубрыкай “Камертон”. Гэта нарысы і эсэ пра розныя падзеі, часам нават як бы нязначныя. Агульнае, што яднае іх, — гэта Памяць. Аўтар лічыць, што зразумець сучаснасць і зазірнуць у будучыню немагчыма без памяці пра мінулае, без адчування няспыннай плыні жыцця. Свайго жыцця, сваёй сям’і, грамадства, краіны.
З дазволу караля і вялікага князя
Price: $5.90 USD. Words: 25,770. Language: Belarusian. Published: November 23, 2016 by kniharnia.by. Categories: Fiction » Historical » General
Набыўшы гэтую кніжку, чытач зможа зрабіць цікавае падарожжа ў мінуўшчыну, дзе яго нецярпліва чакаюць вядомыя і невядомыя гістарычныя асобы, што існавалі насамрэч, але з якімі здараліся малаверагодныя ці неверагодныя падзеі. Гэта значыць, што вам у рукі трапіла выданне беларускіх гістарычных анекдотаў.
Падарожжа на край ложка
Price: $4.90 USD. Words: 25,900. Language: Belarusian. Published: November 22, 2016 by kniharnia.by. Categories: Fiction » Biographical
Гэтая кніга — споведзь. Спроба распавесьці пра той боль, з якім жывеш, нягледзячы ні на што. Асэнсаваньне хваробы, сьмерці, жыцьця, каханьня і такой зьявы, як “так склаўся лёс”. Кніга “Падарожжа на край ложка” напісана на адрыве, пад высокім артэрыальным ціскам, падчас высокай тэмпературы, у стане сну.
Старонкі радзімазнаўства
Price: $4.20 USD. Words: 91,660. Language: Belarusian. Published: November 21, 2016 by kniharnia.by. Categories: Nonfiction » History » Historical Geography
3 кнігай краязнаўчых нарысаў і эсэ, прысвечаных шматлікім куточкам і ўраджэнцам самых розных мясцін Беларусі, уважлівы чытач можа здзейсніць падарожжа па гарадах, мястэчках, вёсках краіны, а таксама — у часе. Тых, хто захоплена ўглядаецца ў сівую мінуўшчыну, на старонках кнігі чакаюць неспадзяваныя сустрэчы і нават адкрыцці.
Палын-палын
Price: $4.80 USD. Words: 90,800. Language: Belarusian. Published: November 21, 2016 by kniharnia.by. Categories: Fiction » Historical » Regency
(5.00 from 1 review)
Дзеяньне рамана пачынаецца ў 30-х гадах на Віленшчыне і працягваецца ў 40-х — 60-х гадах мінулага стагоддзя ў БССР. Гэта расповяд пра лёсы, каханьне і справы беларусаў, што жылі пад саветамі. Паказана акупацыйная рэчаіснасьць савецкага рэжыму, яго норавы і парадкі. У цэнтры сюжэта людзі, якія шанавалі сваю годнасьць і Бацькаўшчыну і змагаліся за яе волю і адраджэньне.
Маўчы і будзь хітрым
Price: $3.90 USD. Words: 61,560. Language: Belarusian. Published: November 16, 2016 by kniharnia.by. Categories: Nonfiction » History » European
У кніжцы апавяданняў кнігі «Маўчы і будзь хітрым» падзеі ахопліваюць перыяд з 90-х гадоў, калі на змену калектыўнай свядомасьці ў грамадства ідуць ідэі ўласнага ўзбагачэння, уласнай якасьці жыцця, разбураюцца папярэднія алгарытмы існавання.
Marginalis
Price: $4.80 USD. Words: 38,390. Language: Belarusian. Published: November 14, 2016 by kniharnia.by. Categories: Fiction » Literature » Literary
Marginalis — насычаны i захапляльны фiласофскi раман, дзеянне якога ахоплiвае больш за чатырыста гадоў, паўтары сотнi персанажаў i дзясяткi краiн. Гэта пазл з мноства сюжэтных лiнiй, фiласофскiх ды псiхалагiчных матываў, якiя складаюцца ў адно цэлае.
1813
Price: $4.90 USD. Words: 28,200. Language: Belarusian. Published: November 1, 2016 by kniharnia.by. Categories: Fiction » Horror » Undead
У кнізе змешчана навэла «1813» і пяць апавяданняў. Дзеянне навэлы адбываецца ў 1813 годзе ў апошнія дні зімы. У разбуранае Вялікай вайной мястэчка на ўскрайку Мінскай губерні наведваецца госць са сталіцы. Міхал Клеафас Агінскі — дыпламат, кампазітар, а зараз сенатар Расійскай Імперыі — прыязджае пагасціць да свайго дзядзькі ў фамільны замак ля Маладэчна.
Ева ў пошуках Адама
Price: $3.49 USD. Words: 144,400. Language: Belarusian. Published: October 27, 2016. Categories: Fiction » Literature » Literary
«Ева ў пошуках Адама» — дзясятая кніга серыі «Вера. Надзея. Любоў». Аўтары апавяданняў і аповесцей — пісьменнікі розных пакаленняў і рознага светапогляду — ствараюць маштабную карціну людскіх узаемаадносін, дзе ў першую чаргу цэняцца шчырыя пачуцці.
Also check out some similar keyword tags authors have used: