Уладзімір Караткевіч

Books

Леаніды не вернуцца да Зямлі
Price: $3.19 USD. Words: 132,660. Language: Belarusian. Published: February 27, 2016 by kniharnia.by. Categories: Fiction » Classics
Раман Уладзімера Караткевіча складзены з пралога, які ўяўляе сабой асобную скончаную гісторыю, і з 33 раздзелаў. У яго ўключаныя вершы, напісаныя быццам бы галоўным героем Андрэем Грынкевічам. Сам пісьменьнік вызначыў раман як «амаль што сэнтымэнтальны».
Чазенія
Price: $2.49 USD. Words: 33,660. Language: Belarusian. Published: January 5, 2016 by kniharnia.by. Categories: Fiction » Classics
У сваёй славутай паэме "Чазенія" выбітны беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч услаўляе вечныя духоўныя каштоўнасці – сяброўства, каханне, вернасць, а таксама распавядае пра нялёгкі маральны выбар закаханых людзей. Выданне падрыхтавана на падставе апошняй літаратуразнаўчай верыфікацыі арыгінальнага рукапісу.
Сівая легенда
Price: $2.49 USD. Words: 20,070. Language: Belarusian. Published: January 4, 2016 by kniharnia.by. Categories: Fiction » Classics
Гістарычнай памяццю і патрыятычным зместам прасякнута аповесць "Сівая легенда" (1960), падзеі якой адбываюцца на Магілёўшчыне (галоўным чынам на Рагачоўшчыне ў Кісцянёўскім замку, а ў канцы твора і ў самім Магілёве) у першай трэці XVII стагоддзя, пасля Люблінскай (1569) і Брэсцкай (1596) уній, калі адбывалася паланізацыя беларускага насельніцтва.
Ладдзя Роспачы
Price: $2.69 USD. Words: 11,740. Language: Belarusian. Published: January 4, 2016 by kniharnia.by. Categories: Fiction » Classics
Напісаны твор пра жыццярадаснага чалавека, пра яго духоўнае разняволенне. Прататыпамі Гервасія Вылівахі маглі стаць дзядзька Ігар Васільевіч Грынкевіч і ягоныя сябры-рыбаловы. Так, у лісце да Янкі Брыля за 21 жніўня 1959 года Уладзімір Караткевіч, згадваючы свой нядаўні, амаль месяц, побыт у Рагачове, пісаў: "Падабралася ў нас кампанія: я ды дзядзька, ды два яго сябры, Мікола ды Пятро.
Цыганскі кароль
Price: $3.19 USD. Words: 17,350. Language: English. Published: January 4, 2016 by kniharnia.by. Categories: Fiction » Classics
Пры напісанні аповесці «Цыганскі кароль» быў выкарыстаны факт існавання на Гродзеншчыне ў канцы XVIII стагоддзя цыганскага «каралеўства». Матэрыялам для аповесці паслужыў нарыс гісторыка А. Кіркора «Народнасці Літоўскага Палесся і іх жыццё», апублікаванага ў III томе «Маляўнічай Расіі» ў 1882 годзе.
Лісце каштанаў
Price: $2.99 USD. Words: 26,340. Language: Belarusian. Published: January 4, 2016 by kniharnia.by. Categories: Fiction » Classics
Антываенным пафасам прасякнута аповесць "Лісце каштанаў". Гэта ўсхваляваны і журботны ўспамін пісьменніка пра ўласны лёс і лёс свайго пакалення, чыё дзяцінства і юнацтва было апаленае вайной.
Дзікае паляванне караля Стаха
Price: $3.29 USD. Words: 60,800. Language: Belarusian. Published: November 26, 2015 by kniharnia.by. Categories: Fiction » Classics
Гістарычны дэтэктыў «Дзікае паляванне караля Стаха» - адзін з найбольш папулярных твораў класіка беларускай лiтаратуры Уладзіміра Караткевіча. Створаная паводле класічных канонаў прыгодніцкай рамантыкі, гэтая аповесць мае і нешта сваё, адметнае, нейкую ўласцівую ёй таямніцу-загадку, якую нават цяжка растлумачыць, а можна хіба адчуць.

Уладзімір Караткевіч's tag cloud